Выстаўка «Музейная скарбніца. Упрыгажэнні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі X–XIII стагоддзяў»


Па традыцыі, у канун Міжнароднага дня музеяў у зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачынае работу новая выстаўка «Музейная скарбніца. Упрыгажэнні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі X–XIII стагоддзяў».

Старажытныя ювелірныя упрыгажэнні, паходзячыя з археалагічных раскопак Полацка і яго ваколіц – самая прыгожая і прывабная частка калекцыі музея-запаведніка. Наведвальнікі выставы пазнаёмяцца з асартыментам вырабаў з разнастайных матэрыялаў: шкла, бурштыну, металаў, камянёў.

1001