Адлюстраванне хрысціянскага светапогляду ў прадметах матэрыяльнай культуры Полацка канца Х – ХХ стст.


У Сафійскім саборы адкрылася новая выстаўка - "Адлюстраванне хрысціянскага светапогляду ў прадметах матэрыяльнай культуры Полацка канца Х – ХХ стст."
На выстаўцы прадстаўлены рэчы з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, якія адлюстроўваюць асаблівасці хрысціянскага светапогляду палачан у перыяд з канца Х да ХХ ст. Экспануемыя прадметы падзяляюцца на прадметы хрысціянскага культу асабістага выкарыстання (“личного благочестия”), богаслужбовыя прадметы, а таксама рэчы бытавога выкарыстання з хрысціянскай сімволікай і евангельскімі сюжэтамі. Рэчы зроблены з розных матэрыялаў (метал, камень, дрэва, гліна і інш.), датуюцца ў шырокіх межах, некаторыя з іх з’яўляюцца ўзорамі мясцовай вытворчасці, іншыя прадметы прывазныя.

Экспануемыя прадметы даюць уяўленне аб узроўні мастацкай культуры свайго часу, адлюстроўваюць духоўную атмасферу і эстэтычныя густы палачан.

119