Падарожжа ў краіну Музей

З надыходам восені распачынаюцца заняткі не толькі ў школах, але і ў музеях. Супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка быў распрацаваны цыкл музейна-педагагічных заняткаў для дзяцей рознага ўзросту.

Першыя заняткі з дзецьмі дашкольнага ўзросту пачаліся ў музеі архітэктуры Сафійскага сабора. Падчас «Падарожжа ў чароўную краіну Музей» дзеці пазнаёміліся з самім музеем, яго гісторыяй, даведаліся пра правілы паводзін у музеях. Таксама атрымалі магчымасць адчуць сябе артыстамі на сцэне канцэртнай залі Полацкага Сафійскага сабора.
Даведайцеся больш аб музена-педагагічных праграмах тут.

327