Паслугі

  • ЦЭНЫ НА БІЛЕТЫ І ПАСЛУГІ У САФІЙСКІМ САБОРЫ
  • Аглядная экскурсія па музеі. Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з гісторыяй першай каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, даведаецеся пра шматлікія перабудовы і апошнюю рэстаўрацыю помніка.
  • Экскурсія з аўдыягідам. Дадзеная паслуга дазваляе самастойна пазнаёміцца з экспазіцыяй музея. Аўдыягід даступны на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.
  • Аглядная экскурсія па горадзе. Полацк — старажытнейшы горад на беларускіх землях, горад, адкуль бярэ пачатак беларуская дзяржаўнасць, духоўнасць і культура. Падчас агляднай экскурсіі вы даведаецеся пра асноўныя этапы ў гісторыі горада, а таксама пазнаёміцеся з яго помнікамі і знакамітымі мясцінамі.
  • Канцэрты арганнай музыкі (кожную нядзелю ў 15.00)
  • Канцэрты-ілюстрацыя для турыстычных груп, прадпрыемстваў (30 хвілін)
  • Канцэрты камернай музыкі
  • Лекцыя-канцэрт «Таямніцы аргана»

  • Музычна-пазнавальная праграма «Запрашэнне да канцэрта» (арган, раяль, клавесін)
  • Канцэрт-віншаванне для маладых «Благаславенне стагоддзяў»
  • Канцэрт-віншаванне для выпускнікоў