Праграма Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» 2021 у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 22 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

 

Ноч музеяў-2021

22 мая, 18.00-23.00


Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора

 

Выстава «Светёлка въпокоевая»: жыллё палачаніна XVI–XVIII стагоддзяў»

(з музейнага збору)

18.00–23.00


Краязнаўчы музей

«Выходзяць на арэну асілкі...»
Сустрэча з майстрами спорту міжнароднага класа па паўэрліфтынгу Сяргеем Мураўёвым і Дзмітрыем Яневічам.

19.00


Музей беларускага кнігадрукавання (музейны дворык)

Інтэрактыўная пляцоўка «Паперадром»
(творчыя майстэрні па вырабе паперы і папяровага дэкору)

18.00–21.00


Домік Пятра

«Там, дзе карані твае…». Крэатыў-праект:

 

Імерсіўная экскурсія «Цяпло роднай хаты»

18.00, 19.00, 21.00

 

Выстава «Мікалай Геноў: фотапогляд на Полацк 1950-х гадоў»

18.00–23.00

 

Прэзентацыя фільма Ігара Супранёнка «Школа майстэрства» з удзелам аўтара

19.30

 

Музычная гасцёўня «Ну, Геновы! Усе артысты!» з удзелам прадстаўнікоў роду Геновых

20.00


Прыродна-экалагічны музей

 

Міні-заапарк ля сцен вежы
(экалагічны цэнтр ДУДА)

12.00–15.00

 

Майстар-клас па стварэнні пано ў тэхніцы кінусайга

12.00

 

Выстава «Знікаючая флора: 40 гадоў Чырвонай кнізе Беларусі»
(фотаработы В. Белякова і квілты майстроў клуба «Рошва» ў тэхніцы лапікавага шыцця)

18.00–23.00

 

Міні-экскурсія па музейным ландшафтным садзе

18.00; 20.00

 

Інтэлектуальны батанічны аўкцыён «Мой чырвонакніжнік»

18.30

 

Музейны квэст «У пошуках таямнічай расліны»

18.00–22.00


Мастацкая галерэя

 

Выстава «Пушкин. Гоголь. Графика Юрия Люкшина из фондов Пушкинского заповедника»

18.00–23.00

 

Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова «Мая Беларусь»

18.00–23.00

 

Прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Фрэска»

19.00–20.00


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

 

Выстава «Квітнеючыя сады маляванкі»

18.00–23.00

 

Mайстар-клас па роспісе сумкі-шопера ў тэхніцы «маляванка»

18.00


Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

Выстава аднаго прадмета «Вяртанне забытага імя»

18.00–23.00


Дзіцячы музей

Дзіцячы квеструм «Путешествие начинается с чемодана?»
 (для сямейнага наведвальніка)

10.00–22.00

 

«Я з кнігай адкрываю свет». Літаратурны візіт
(сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячай паэтэсай Ірынай Багданавай, г. Наваполацк)

18.00


Канцэртная зала Сафійскага сабора

«Маленькая ночная серенада»
Канцэртная праграма ў выкананні Камернага аркестра «Европа-Центр». Дырыжор – Раіль Садыкаў.

22.00

 

 

З 18.00 да 23.00 уваход у музеі:

дзецям — бясплатна, дарослым – па льготнаму квітку

Гасцей музейнай ночы будзе чакаць таксама cувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Просім улічваць супрацьэпідэмічныя меры пры наведванні нашых мерапрыемстваў!

815