Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе"

2015 год у Рэспубліцы Беларусь быў абвешчаны Годам моладзі. Гэта з'явілася імпульсам для арганізацыі на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Адкрытага абласнога дзіцячага фартэпіяннага конкурсу "І. С. Бах і XXI стагоддзе", які выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, прыцягнуў увагу не толькі спецыялістаў у галіне фартэпіяннага мастацтва і патэнцыйных удзельнікаў, але і шматлікіх аматараў музыкі.

Адзіны ў Віцебскай вобласці конкурс для дзяцей і падлеткаў у намінацыі "Фартэпіяна сола" праводзіцца 1 раз на 2 гады у рамках Міжнароднага фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.
Галоўная ўмова - выкананне музыкі І. С. Баха, найвялікшага прадстаўніка сусветнай музычнай культуры. Унікальнасць конкурсу заключаецца ў даступнасці музыкі І. С. Баха - усе ўдзельнікі выконваюць творы ў рамках школьнай праграмы, што дае магчымасць музыкам-пачаткоўцам паспрабаваць свае сілы ў выпрабаваннях, а шмат каму з іх адкрывае перспектыву прафесійнага творчага росту.

Узровень выступленняў канкурсантаў ацэньвае прафесійнае журы, у склад якога запрашаюцца вядомыя дзеячы культуры ў галіне фартэпіяннага мастацтва з Беларусі і Еўропы.

Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе" дазваляе юным таленавітым музыкантам з розных рэгіёнаў Беларусі не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства на знакамітай сцэне Сафійскага сабора, але і пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай горада Полацка і музеямі НПГКМЗ.

I Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе" (2015 г.)

II Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе" (2017 г.)

III Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе" (2019 г.)

IV Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе" (2021 г.)