Паважаныя палачане і госці горада!
Звяртаем Вашу ўвагу на графік працы Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора 17 мая.
17 мая 2025 года (з 10:00 да 18:00) у рамках акцыі «Усёй сям'ёй у музей» члены шматдзетных сем'яў маюць магчымасць бясплатна наведаць пастаянную экспазіцыю музея (пры прад'яўленні адпаведнага дакумента).
З 11:00 да 11:30 музей недаступны для агляду ў сувязі з правядзеннем V Агульнабеларускага штогадовага сямейнага форуму Беларускай Праваслаўнай Царквы «Сям'я: сёння, заўтра і заўсёды».
13:00 і 16:00 – у канцэртнай зале Сафійскага сабора адбудуцца канцэрты арганнай музыкі. Продаж уваходных білетаў у музей спыняецца за 30 хвілін да пачатку канцэрта. З 17:00 да 18:00 музей зачынены на рэпетыцыю.
З 18:00 да 23:00 – акцыя «Ноч музеяў – 2025».
У рамках акцыі Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора і выстава «Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка ў Полацку» даступныя да агляду з 18:00 да 21:00.
21:30 – канцэрт «АД БАРОКА ДА РОКА».