Праца Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора ў святочныя дні

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Паважаныя палачане і госці горада!

9 мая Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора даступны да агляду з 10:00 да 12:30 і з 13:30 да 16:00. Продаж уваходных білетаў у музей і праца касы спыняюцца ў 15:30.

Экскурсійнае абслугоўванне — па папярэднім запісе.

З 13:00 да 13:30 у канцэртнай зале Сафійскага сабора адбудзецца канцэрт арганнай музыкі. Кошт білета — 15 руб. За 30 хвілін да пачатку канцэрта прадаюцца білеты толькі на канцэрт.

10 мая ў Сафійскім саборы адбудуцца канцэрты ў 13:00 і ў 16:30. Працягласць канцэртаў — 30 хвілін.

З 14:45 да 15:45 музей будзе зачынены ў сувязі з правядзеннем мерапрыемства.

119