Акт агляду будынка Сафійскага сабора ад 1 сакавіка 1945 г.

Работа па абследаванні помнікаў горада, распачатая ў 1944 г., была працягнутая ў 1945 г. Спецыяльная камісія па ўстанаўленні шкоды абследавала будынкі Полацка, якія знаходзіліся на дзяржаўным уліку ў якасці помнікаў архітэктуры. Камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР і прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання і грамадскасці, у сакавіку 1945 г. правяла агляд будынка Сафійскага сабора. Камісія зафіксавала шматлікія пашкоджанні адной з вежаў, фасада і сцен, ляпных упрыгажэнняў. Паводле падлікаў камісіі агульная сума шкоды склала 5.395.971 рублёў.