Акт абследавання ад 4-5 жніўня 1944 года

Пасля вызвалення Полацка ад нямецка-фашысцкіх акупантаў прадстаўнікамі саюзных і рэспубліканскіх органаў аховы помнікаў праводзіліся абследаванні стану помнікаў архітэктуры горада. Камісія пад кіраўніцтвам вядомага рэстаўратара П. Дз. Бараноўскага падчас абследавання зафіксавала пашкоджанні Сафійскага сабора, атрыманыя ў выніку абстрэлаў.

Прапануем Вашай увазе фатаграфію фасада Сафійскага сабора і частку архіўнага дакумента, які захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, у якім знайшлі адлюстраванне вынікі абследавання стану Сафійскага сабора 4-5 жніўня 1944 года.